 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ агонь датла ня згас, Дымелі ў печцы галавешкі. Разварушыла раптам нас Загадкавасьць тваёй усьмешкі. Усьмешка кінута на трох, А кожны з трох быў трагікомік, I ў дождж, і ў сьнег, і на вятрох Прыходзіў у знаёмы домік. Гулялі ў карты. У хлуса. I сьмех, і выкрык: Звонкі! Крэсьці! Твая румяная краса Магла нас біць, круціць і трэсьці. Мы, размаўляючы з табой, Былі ў таемным неспакоі. А ў печцы жар сатлеў. Адбой Дае нам поўнач у пакоі. Ты да дзьвярэй праводзіш трох. Мы разьвіталіся. I пешкі Ідзем да дому. Хто з нас мог Пазнаць загадкавасьць усьмешкі?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|