 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты сядзіш над вышыўкай цярпліва, Шыеш дробным акуратным швом. Наш сямейны лад ідзе шчасьліва, Зьвязаны з каханьнем, з хараством. Нам ня трэба нейкае парады Сватаў, дыпляматаў і паслоў. Паміж нас няма ніякай звады. Я нясу цяпло суцешных слоў: Мастакі ня гінуць у галечы, Покуль хараство у іх жыве. Гарнастай ня ўскінуты на плечы, Шалік-самавяз на галаве. Беднасьць ня прыціснула да сьценкі. Выдумляеш моду ты сама, Шыеш фантастычныя сукенкі, – Гэтакіх на выстаўцы няма. Я магу на сэрца словы класьці, А ў цябе мастацкае шыцьцё – Гэта макавае зерне шчасьця, Гэта асалоджвае жыцьцё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|