 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Перавяслам пачуцьцяў Душа перавязана. Жмут лістоў. Але ў жмуце Ня ўсё пераказана. Я трымаю ў шуфлядзе Лісты твае чулыя. У ласкавым паглядзе Сустрэчы мінулыя. У мінулых сустрэчах Мы мелі прыемнасьці. Ня спынюся на рэчах, Якія ў таемнасьці. Гэта толькі між намі. Апошнія радасьці Будуць мроямі, снамі, Уцехай на старасьці. Перавяслам пачуцьцяў Душа перавязана. На жыцьцёвым маршруце Ўсё злагадай сказана.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|