 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты мне, дружа, гаворыш: – Я здаволены тым, што цяпер Мы спакойна жывем на даверы. Чалавек чалавеку Ў нашым краі ня вораг, ня зьвер, I паклёп больш ня стукае ў дзьверы. – Памыляешся, браце! Той паганы паклёп ня прыціх. Горка я адчуваю зьняславу. Ёсьць зайздросьнікі ў сьвеце, I заўсёды і ўсюды праз іх Толькі бачым адмоўную зьяву. I ад іх нагаворы... I крычаць: – Крывапівец, буржуй! Неаднойчы гразёй нехта лёпаў. А згары фарызэі: – Укрыжуй ты яго, укрыжуй У газэце цьвікамі паклёпаў! На рэптыльных даносах Падымалася хваля ілжы, Шал атрутны грымзоліў паперу. Гэтак чадзіла ўчора. А ці сёньня інакш? Не кажы, Што зьмянілася. Я не паверу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|