 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чалавек заўсёды чалавек. Ён з душой прыгожай, ці нягоднік, На зямлі трывог і небясьпек – Будаўнік, мастак і вынаходнік. Хіжым зьверам стаўся-б ён, але У сабе хавае скарб вялікі: Свой уласны сьвет, дзе на чале Гаваркія літары і лікі. У яго – дабро і зло ў душы. Ен сябе агнём ці раз дапытваў. Свой інстынкт зьвярыны прыдушыў Сілаю праклёнаў і малітваў. Чалавек ня птушка, ды палёт У яго вышэйшы, аж да зорак! Ён бярэ пачуцьці ў пераплёт Сотняй розных моваў і гаворак. Чалавек заўсёды чалавек, У сабе хавае скарб вялікі: Хараство і свой уласны сьвет, Гаваркія літары і лікі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|