РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даруй мне, Панна Марыя!
І тым, хто разьнёс благое!
Другія люблю вятры я!
І слаўлю імя другое!
 
Да музыкі яваў чыстых
Натхненьне маё прыпала,
Як лера часоў вячыстых
Ад Байрана да Купалы.
 
І гукі зьліліся ў песьню,
У зорку майго каханьня.
Узьнёслае: «Уваскрэсьні!» —
Шапоча яе дыханьне.
 
Высокае: «Назаўсёды!» —
Трымаюць у кроках брукі.
І шчасную песьню згоды
Сьпяваюць на сьпіне рукі.
 
Прыціхлі багі старыя,
Убачыўшы ў нас ізгояў...
Даруй ім, Панна Марыя,
І тым, хто разьнёс благое.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.