 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даўней бацькі казалі мне: – У нас вясна фіялкавая. Ты пакланіся ёй, вясьне, Яна неабыякавая. Яна сьмяецца раз на год Падсьнежнікамі, прымуламі. Другі на сёлета зварот Малілі, а ня вымалілі. Вясны падвойнай не спаткаць З вярбой, з дубцамі зрэзанымі. На рунь ідзе, і адцьвітаць Пачне кустамі бэзавымі. Ты пакланіся ёй, вясьне, Ды з песьняю вясьнянкаваю. Яна ў Палескай старане Ў сакавіку фіялкавая. А завітае раз на год, Кусты распусьціць бэзавыя, I цэлы год на паварот Шляхі ў наш край адрэзаныя. Таму дзьвюх вёснаў не чакай. Павінны быць усьцешанымі, Што на вясьне сьмяецца гай Бярозамі, алешынамі. Паветра ў сонечныя дні Аж сокамі насычанае. I ты глыбей яго ўдыхні – Сваё, незапазычанае. ...Мінаюць сталыя гады. I я ў куты аддаленыя Забраўся. I вясна – сюды. Цьвітуць сады міндалевыя. А як вярнуўся да радні – I вуліца асьнежаная, I холад, і ў завеях дні, I з цёплаю адзежынаю. Але і тут ідзе на спад: Цяпло павее сонечнае, Пакрые белым цьветам сад. Цьвіценьне хмельна-слодычнае... I сёньня словы даўніны – Нямыя, незасьведчаныя. У гэтым годзе дзьве вясны Сьпяваюць мне расквечаныя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|