 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А раптам нічога ня будзе. Жахлівае слова: нічога... Вятрыска расстаньня астудзіць Вяртаньня сьвятую дарогу. Самота сьлязою пад глотку Падыдзе, падкоціць, засіліць... Я здохну пад «Русскую водку», А ты застанешся ў Расеі... Скамечаны ложак паэта Пусты і халодны, як пляшка, Бо ты не даруеш за гэта, Бо гэта даруецца цяжка! Каб там... Уратуй мяне, Божа! Якое, скажы мне ўжо, «каб там»? І зьзяе надзеяй: а можа... І зноўку жахае: а раптам...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|