 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дабрадзейныя справы, учынкі прыгожыя I братэрскія сувязі – мне не варожыя. У далёкіх краёх, у чужой старане Навучылі дарогі любові мяне. На дарогах – сустрэчы, здарэньні цікавыя. Разам з гэтым знаходжу ня толькі забавы я. Бачу гора і радасьці добрых людзей, I адказ на праблемы гарачых падзей. Бачу я, што і шчасьце зьвінiць не падковаю, Што той дзедавы сымбаль у змрок адышоў. Людзі часта дарогай ідуць памылковаю Да ідэяў, – дарогай дурных кірмашоў. Раса, нацыя, кляса, рэлігія, партыя Для сяброўства хіба перашкоды упартыя? Дык навошта пастаўлены вечны бар'ер? А душа чалавека! А добры намер! А спагаднай усьмешкай нядоля спатканая! Слова ўцешнае грэе жыцьцё на зямлі. Ёсьць здалёку сябры, а паблізу каханая. З цёплай ласкі – і краскі ў душы зацьвiлi.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|