РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паўлінка
Аблокі чорных туманоў
Дамоў дарогу засьцілалі.
Зьвінела тысячай званоў
Імжа ля аўтамагістралі.
 
Набат пра ростань галасіў,
Адчайна біўся... Шкло зьвінела...
Якога Бога ён прасіў?
Куды шпурляў свой кліч збалелы?
 
Адкуль пачуў маю тугу
Халодным сэрцам прыдарожным?
А мо такое чуе кожны?
 
Назад!.. Наперад — не магу:
Аблытаў сэрца енк трывожны...
Я не ўцякаю, хоць бягу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.