РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сусед
Заглянуў я да суседа
З беларускім караваем.
Ён чакаў мяне. Ён ведаў,
Што мы ў шахматы згуляем.
 
I згулялі, і сустрэлі
Цёплы вечар, весьні подых.
Мы пачуцьці разагрэлі
На задумных хітрых ходах.
 
Пешкі сьпешна – у атаку,
Конь улукаткі ўжо скача,
А кароль маўклівы знаку
Не дае, што будзе здача.
 
Але чый кароль – пабачым.
Кожны йдзе сваёй дарогай.
Праз няўдачы мы ня плачам,
Ня сьмяемся з перамогай.
 
Я з табой, сусед, сябрую,
Ты паходзіш з майго краю.
Не каня прайграў, ня збрую –
Дзелім лусту караваю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.