 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сарваў я ў жыце каласок. Пазногцем адшчыкнуў сьцябло, Зрабіў з яго сьвісьцёлку. Падзьмуў напорна – Малое сьцятае сьцябло Тонка засьпявала. Ці ня кроў зялёная Ў ім гаманіла? Гэта было даўным-даўно, На мяжы майго дзяцінства. А ўжо мінула паўстагодзьдзе. I азваўся голас тэй сьцяблінкі. Былы жытнёвы стогн Выпесьціў песьню Сьпелага ўраджаю. Я сьпяваю, я граю Не на сьцяблінцы – На лістох паперы. А зялёны колас? Цяпер – не сарву. Расьці сабе ў полі, Узьнімайся налітым зернем, Чакай свайго жніва.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|