 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шасьцеў аер з трысьцём-чаротам, Зьвінелі нудна камары. Плач куліковы над балотам I клёкат бусла на зары. А час імглой той сьвет завесіў, Расьцёрта ўсё, бы ў макатры. Сякуць-пілуюць на Палесьсі, Пустэчай цешацца вятры. Цяпер ідзе мэліярацыя, Няма дрыгвы і куліка. А буслу сьніцца эміграцыя, Дзе сьпевы жаб з-пад лазьняка. I ён гняздо сваё пакіне, I будзе горка сумаваць, Але пачне ў чужой краіне Зноў бусьлянятак гадаваць. Там жыўнасьць у вільготным лесе Пакуль што людзі не зьвялі. Расьце спакойнае палесьсе На тэй нязьведанай зямлі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|