 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зашмулены шкумацік памяці: Вакзал. Чыгуначны даўжэзны мост. Вы за руку мяне трымаеце, I мы над рэйкамі ідзем наўпрост. Дайшлі па мосьце да сярэдзіны. I сам ня ведаю, чаму я тут I пачуцьцём якім заведзены. Стаім. А ўнізе цягнікоў маршрут. Вы штосьці горача гаворыце. За грукатам ня чую вашых слоў. А дзесьці гулкі рух у горадзе I радасны наплыў вясновых сноў. Усьцешаная тэй хвілінаю, Мая душа сьпявала і цьвіла... Гляджу ў мінуўшчыну глыбінную. Хто вы? Даўно схавала вас імгла. А можа ў згадках вы паўстанеце, Ці разарвецца маіх думак ніць. Зашмулены шкумацік памяці... Я не магу чагосьці аднавіць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|