РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой тыдзень
Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер,
Потым пятніца прыйдзе, субота, нядзеля.
Тыдзень – музыка ў словах. I любоў, і давер,
I прыгожа прадзецца натхненьня кудзеля.
 
Крута круціцца спрытнае верацяно
Нітка тонкая мрояў віецца, ня рвецца.
Сьпеў салодкі, далёкі я чую даўно,
Бачу радасьць на кожнай былінцы, на кветцы.
 
Добры тыдзень – ня злыдзень. Ён сьпявае са мной.
Панядзелак, аўторак... – лічу да нядзелі.
Пералік узьнімае мой рытмічны настрой,
Словы самі карону на верш мой надзелі.
 
Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер,
А за пятніцай – вікэнд: субота, нядзеля.
Адпачынак. У вырай. Я – свабодны цяпер.
Я пішу дзеля шчасьця людзкога і дзеля
 
Тых, якія паэзію любяць маю.
Сёньня пішацца лёгка. Мой тыдзень сьпявае.
На сівую зіму ня гляджу, а пяю,
Бо трымаецца сіла ў грудзёх веснавая.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.