РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крыніцы
Былі крыніцы сінімі і ад крыві чырвонымі,
А груганы над плынямі кружылі натамлёныя.
Маўчалі вербы ніцыя і берагі вузорныя,
Чаму ж цяпер, крыніцы, вы наўсцяж такія чорныя?
 
Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі,
Ці тае сьнег, ці тае лёд, а ўсё няма адлігі...
 
Былі крыніцы сінімі, была вада халоднаю.
За інямі, за стынямі паіла нас нязгодаю.
Былі часіны сонныя і ярыя са смагаю.
Была вада чырвонаю, паіла нас адвагаю.
 
Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі,
Ня таяў сьнег, ня таяў лёд, але былі адлігі...
 
Чаму ж цяпер, крыніцы, вы наўсьцяж такія чорныя?
Даўно паснулі рыцары, зайшлі часіны зорныя.
Надыдзе раньне сьвежае, і новы дзень абудзіцца,
І зазьвініць капежамі, і збудзецца, і збудзецца!
 
І ясны дзень, і зорны год са сьпёкаю і стыгаю,
І будзе гэты карагод на ўсе часы адлігаю!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.