 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзеля мяне цьвіла зямля ўся, З маленства мне сьпяваў абшар. Я часта песьняй захапляўся Ля хат сялянскіх і кашар. Ды трапіў я ў цяжкую фазу Майго турботнага жыцьця, Як бэз вясны ў пустую вазу Галінкай сьцятай бяз лісьця. На раздарожжы золка, гразка... А я – на цёплым пачуцьці. У келіх торкнутая краска Жыве, і здольная цьвісьці. Відаць, напоеная сьвежай Крыштальнай вільгацяй яна. Праменьне падае мярэжай Скрозь шыбы вузкага вакна. Яшчэ пялёсткі не завялі, Яшчэ ня стомлена рука. I я плыву на бурнай хвалі Аж да апошняга радка.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|