РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Прощевайте, хохлы,
Пожили вместе — хватит!
Плюнуть что-ли в Днепро?
Может он вспять покатит?
#Іосіф Бродзкі

 
Можна выйсьці на майдан
У сьвятле рэклямы,
Можна плюнуць у Ярдан
І ў Няву таксама.
 
Можна плюнуць у Гудзон
І суседу ў каву,
Можна ў студню ці ў вазон,
Ці — куды цікава.
 
Можна нат спыніць ваду
Ўпартасьцю асьлінай,
Ды гісторыі хаду
Не супыніш сьлінай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.