 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сена ў сані, і каня ў аглоблі. Лейцы ў рукі. Побач – лёс сьляпы. У завеі белай па дарозе Мігацелі дрэвы і слупы... Мне тады здавалася заўсёды, Што ў марозным полымі гару. Сані лёгка, быццам-бы на крылах, Узьляталі з гурбы на гару. Я глядзеў – задзёрысты, вясёлы, – Як усё кулялася вакол, Як насустрач хвоі падбягалі I уцякалі ў сьнежны перамол. Уцякалі хаты хутаранцаў I зьнікала ў далечы сяло. Так было... А потым маладое Захапленьне з часам адплыло. I зіма – хлюпотная, чужая, I даўно ў дарозе конь мой паў. Дзе вы, сані? Адчуваю ўсё-ж я – Радасьцяў юнацкіх не праспаў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|