 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бурна шуміць акіян. Я ў чоўне рыбацкім плыву. Пад суровымі хвалямі – рыба й каралі. Нізка, пакорна схіліў я сваю галаву I з малітваю вусны мае прашапталі: – Божа, ратуй і даруй. Хай ня трывожыць сумлеў. Хараство! Веліч! Мудрасьць! Ці-ж гэта ўсё зьмерыць? Ці ўсё схапіць, зразумець? Голас у страху самлеў... I адно я імкнуся: зьмірыцца і верыць, Славіць Цябе і сьпяваць. Песьня хвалюе мяне. Я гляджу на Твае нязьлічоныя цуды. Што захаваў акіян! Што за дзівосы на дне! Вадалазам да скарбаў даступна ня ўсюды. I касманаўту ня ўсё высьветліць зорны сусьвет, I ў ракеце яму не ўзьляцець да Сатурна! Першы палёт над зямлёй – толькі пракоўзаны сьлед, А гэрой зазнаваўся з пагардай, бравурна: – Космас агледзіў увесь. Бога ня бачыў я там. Аж пустым самахвальствам крычала сумленьне. А да зямлі паварот, мабыць ня ведаў ён сам, Гэта Божая міласьць і цудам збавеньне. Хіба-ж людзкое жыцьцё не таямніцы пастаць? Схамяніся душой, у нявер'і каторы. Бога ня бачыць ніхто, – трэба Яго адчуваць У сабе, у істотах зямных, у прасторы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|