 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бясчынскія матывы
|
З позьняй чынскай паэзіі
|
На беразе мутнай Пці Чы Сядзеў «пантакратар» Лу Шэнь, Крычы не крычы І ўдзень, і ўначы Лу Шэнь летуцеў пра жэншэнь. Бруілася ціха Пці Ча, У травах гудзелі шаршні, І з пыскай сыча, Драча й маркача Сядзелі навокал Лушні. Ад тэмы жэншэню Лу Шэнь Да тэмы ўлады прыйшоў, Разважыў Лу Шэнь: Хто — свой, хто — мішэнь, І ладзіць надумаўся шоў. З паглядам быка-вепрука Падумаў: «Хай будзе — гастроль, Бо я да дзялка Падобны бяз КА, А з КА — КАмісар ці КАроль!» Ён крыкнуў: — КАня мне! КАня! Ён даў Лушаняці ў КАршэнь: — Ат этава дня Завіце меня Ня іначы, как — Лу КА Шэнь!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|