 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пражылі бацькі з сумленьнем, I дзяды і прадзеды. Адсьвяцілі дні праменьнем, – Кужаль недапрадзены. Нямінучая разлука... А было – старэнькая Частавала свайго ўнука Квасам і варэнікам. Уздыхаючы, казала: – Дзеткі мае мілыя, Сёньня пятніца. Бяз сала. Клёцак наварыла я. А варэнікі і з макам, I з грачанай кашаю. Вось панцак! Зьясі са смакам. Малаком закрашаны. Малачка я не шкадую, Бо малым дазволена. Зьмерай сілу маладую Сьціпла, задаволена... Разумеў унук бабулю I ня браў скаромніны. Еў варэнікі з цыбуляй, Час той сёньня ўспомнены. Не зьвялі дзесяцігодзьдзі Пачастункі бабчыны. I варэнік пры нагодзе Ў памяці зазначаны Залатым нясьцёртым сьледам, Цёплай асалодаю. Стаўся ўнук сьсівелым дзедам, Звыкся з новай модаю. Неяк хутка на чужыне Дзеці павыросталі. I ўжо ўнукі акружылі – Кемныя, ня простыя. А ці ім уцяміць тое, Што дзядуля ведае – Дарагое і сьвятое Ад прабабкі беднае. I гаворыць дзед унукам: – Дзеткі мае любыя, Хай даўней згінаўся крукам, Не баяўся згубы я. Не бяз гонару і чэсьці I ўсяго хвалебнага Мог варэнікаў я зьесьці, Выпіць квасу хлебнага. Го! бадай, гадоў паўсотні Як ня маю гэтага. I цяпер адно ахвотнік Да віна сагрэтага. А даўней хай дзень быў горкі, Шчасьце ўсё-ж магчымае. Меў тады, няма гаворкі, Смак і на нішчымнае. Мне здаваўся, мае ўнукі, Дзень зусім салоджаным, Калі браў чарпак у рукі З квасам ахалоджаным. Дык ня сьмейцеся над дзедам, Што сівы, старэнькі Прыгадаў тут за абедам Бабчыны варэнікі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|