РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жыцьцё на крылах
Маё вандроўнае жыцьцё,
Жыцьцё на колах і на крылах.
Са мной сьвятое пачуцьцё –
Любоў да блізкіх і да мілых.
 
Мне блізкі, родны, мілы – той,
Хто цяплыню, людзкую шчырасьць
Ня студзіць гучнай балбатнёй,
А йдзе ў давер і ціхамірнасьць.
 
Я еду, плаваю, ляту,
I ўсюды чуюся, як дома.
А як наступяць на пяту, –
Маўчу, хоць і баліць, вядома.
 
Сяброўства з вершамі ў глушы
I ў шумным горадзе Нью-Ёрку.
Казала сэрца мне: пішы!
Я слухаў шчырую гаворку.
 
Пазнаў і сьвет і дзікуноў,
I ў пышных строях і паўголых...
Я ўсіх люблю. Маё ізноў
Жыцьцё на крылах і на колах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.