 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Па нашай плянэце – Старэнькай зямлі I ў сьмецьці і ў цьвеце Дарогі прайшлі. Дарога – дар Бога. Дарога жыцьця Вядзе ад зямнога Да звышпачуцьця. А гэта я словам Акрэсьліць хачу, Каб цешыцца новым, Каб жар – уваччу. Каб сьлёзы кіпелі – Я выйду ізноў, Амыты ў купелі Народжаных слоў. Я сёньня ў дарозе I думкі мае Ў пяшчотнай трывозе, А сэрца пяе. Бязьмежнасьць прасторы – Зямля, акіян, I пушчы, і горы, I сьнег, і туман. Дарога – дар Бога – На радасьць вядзе, I толькі слабога Трымае ў бядзе. Слабога ня целам, А духам. I той Акном залацелым Выходзіць на свой Пусты панадворак, Ня бачыць красы – Ні Альпаў, ні зорак, Ні зьзяньня расы. Ня бачыць нічога На месцы старым. Яму шлях-дарога Страшней як Нарым. Ён бавіцца ў хаце, Дзе ўсё пад рукой, Дзе думка аб страце Нясе непакой. Інакшай праявай – Натура мая. Каханай, ласкавай Суцешаны я. Я з ёю прамерыў Нямала дарог. Я ў шчасьце паверыў, Знайшоў і зьбярог. I з горсткаю згадак Сядаю за стол. У хаце парадак, Утульна вакол. I тэлевізыйны Стаіць апарат. Паўзуць Апэніны, Казьбек, Арарат, I Кіліманджара I шэраг хрыбтоў. Палесься імшара I шум чаратоў. Пявучыя стэпы, Стагі мурагу. А кедры сасьлепу Губляюць тайгу. I тундра сівая Пургою ў вакно. I рыба сплывае На цёмнае дно. Падводная сіла – Разьюшаны кіт. Аж мора ўструсіла Бялёсы блакіт. I ў пеністай зяпе Злуюцца маржы. А ты на канапе Спакойна ляжы. Хіба ў расчуленьні Тут можна зьмярцьвець? Як цені, цюлені I белы мядзьведзь. Сумётаў заносы I юрты тырчаць. Да нас эскімосы На лыжах імчаць. Пры здымках заданьні – Танцуе шаман... Далёкія здані Хавае туман. I ўжо за хвіліну Эгіпет, Іран. Вярблюд бэдуіну – Жывы талісман. Стаіць ён, слухмяны, I жвачку жуе. Вядуць павіяны Забавы свае. I леў пазяхае, I зэбры бягуць. Пустыня сухая. Пяскі. Ветракруць. I ўсё – няжывое, З экрану старчма: Трава, краскі, хвоі... А паху няма. I вільгаць сухая, З крыніцы ня піць. I песьня сьціхае, I штосьці хрыпіць. Сухія і мора I шумны прыбой, А тая прастора Ня разам з табой. Ня чуеш на вуснах Салоны той смак. На вязях капусных Пражэрны сьлімак. На полі мурашка, Жучок і камар... У фільмах ня цяжка Спаткаць і пачвар. Бывае часамі Дурная лухта. Мы ведаем самі, Дзе ёсьць пекната. На плямах мы бачым I добрых людзей, I ў сьвеце лядачым Падагру падзей. Мы бачьш аздобу Чужой стараны, Хваробу, жалобу I жахі вайны. З гульнёй і капрызам – Людзкія грахі. Да нас тэлевізар Падводзіць шляхі. Дарога ў сьвятліцы, Як цень на сьцяне. Мне далеч імгліцца, Ня ўрымсьціцца мне. Я радасна бачу Прачынены сьвет, Удачу ў прыдачу – Паэзіі цьвет. Ізноў падарожжа, Ізноў цягнікі. Памілуй нас, Божа! Я грэшнік такі: Хачу ўвачавідкі Пабачыць, пазнаць... Ручай думак плыткі Прабую сагнаць. Я маю імкненьне, Нястрымны імпэт Схапіць лятуценьне, Аб'ехаўшы сьвет. I песьняй хачу я I звышпачуцьцём Пазнаць, што існуе Жыцьцё над жыцьцём.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|