 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ня гнуткія, пышныя пальмы із разьнятым ўгары парасонам, і ня мора ўсхвалёвана жалем, – хачу родныя бачыць загоны. Ды ня прэрыяў дальніх прасторы і ня ярасны лёт антылёпаў – хачу бачыць як полымя зораў Нёман ў хвалях начамі патопіць. Хачу бачыць шырокія дзічкі, што парог маёй хаты старожаць, расьсьмяянае вёскі аблічча, дываны залацістыя збожжа. Ды вачамі і сэрцам па нівах паплысьці недзе зь ветрам крылатым і забыцца аб днях нешчасьлівых на парозе радзімае хаты.
1941
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|