 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я маўчаў. Мне парывісты вецер Свой нябачны круціў калаўрот, Узьнімаючы ў полі амецьце На далоняй затулены рот. I сьпяваць я ня мог, а жадоба Палымяна расла і расла. I на сэрцы кружыла жалоба Неспакойным чаўном без вясла. Мне карцела падняцца на хвалях, 3 вышыні адчуваць глыбіню, Бачыць сьвет у прыгожых каралях... Я ўзьляцеў. Я і мрою, і сьню. Гэтак мне на начлезе калісьці Ноч халодная лапці пляла. Я разводзіў агонь сухалісьцем – Ня было ні агню, ні цяпла. Нешта тлела, курэла, трашчэла, Гасьлі подзьмухам іскры ўначы. На сьвітаньні вакол заярчэла I агонь шугануў пры карчы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|