 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сумленьне і сум, і сумлеў, Як путы, мне вяжуць пытаньне: – Нёс крыўду пад сэрцам? Самлеў? А як-жа з жыцьцём разьвітаньне? Сьпяваў, а ці марна сьпяваў? Ці час змарнаваў на пачуцьці? Мо кніжкі твае пахаваў Зямляк выпадкова ў закуцьці? Пытаньне паўстала як боль. I чуецца голас прарочы Ў лірычных напевах: – Дазволь Мне праўду сказаць табе ў вочы. I ў шуме людзкім, і ў цішы Натхняйся прыгожым сугуччам, Хвалюйся, прачула пішы, Ня знайся з пытаньнем балючым. Хто-небудзь з далёкіх твой сьпеў Пачуе на кніжных паліцах I скажа: – Ён жыў і цярпеў, А ў творчасьці мог запаліцца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|