Сыплюцца сьлёзы зь бялявай бярозы, вецер тужліва гучыць. Цёмныя хмары ўсё бураю грозяць, бурай страшною ў начы. Ой, ня стрымае ліхой навальніцы стрункі дзявочы камель! Можа, як вогненны вуж, бліскавіца спаліць прыгожую бель. Можа наклоніць віхор іх бязьлітасна быццам на хвалі трысьцё, й доўгімі косамі, кволымі лісьцямі, пыл на шляху замяце. Можа удара нястрымана крыльлямі, нізка на землю сагне, аж трэснуць, як сэрца часамі нясільнае, як крануты струны мацьней. Звоняць празорыя сьлёзы бярозаў у ветры, што жалем гучыць. Цёмныя хмары ўсё бураю грозяць, бурай страшною ў начы.
1941
|
|