 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не шанавалі вартасьцяў даўней, Цяпер ужо культуру пераймаем Ад Захаду, і неяк спакайней. Мы з новымі пачуцьцямі сьпяваем. Мы маем песьню ўсьпешчанай цяпер – Не трафарэтная і ня скупая. Пяе любоў пра людзкасьць і давер, I дух сучаснасьці ёй месца саступае. О памяць! даўніну ты зазубры! Гамоніць школа кінутай шпаргалкай. Сабраліся настаўнікі й сябры Адзначыць юбілей прамовай палкай. Я ўспомніў тую мерку пачуцьця, Дзень урачысты, сьвята ўшанаваньня: Каб поўна чэрпаць радасьці жыцьця – Не абмінай крыніц замілаваньня! Не пагарджай і песенькай старой, Калі яна з чульлівай цяплынёю. Натхненьне настаўляе мой настрой На новы сьпеў... А старасьць? – зладзім з ёю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|