 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як хмарны дзень – так сэрца маё сёньня... Дождж зь непагодных сыплецца ачэй... Таму, што гэта Край мой любы стогне, кроў ў воды Нёмну жыламі цячэ. Не счырванела зорана каліна, ня мак цьвіце, а Край наш, Край ў вагні! – бы сьцеле сонца ярым кармазынам заходзячы за грыву сьпелых ніў. Уціш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, ня лес стары гарыць! Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў, каб выпешчанай ўбачыць сьвет зары!..
22 чэрвеня 1941 года
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|