 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Залатая паэзіі арка... Я хацеў-бы прайсьці праз яе, Каб пачуць як хвалюе Пэтрарка I як наша сучаснасьць пяе. Родны вобраз выростае шпарка Сам сабою, шукае мяне, I я ведаю, – не абміне На ўрачыстасьці поўная чарка. Да мяне цёплы вечар плыве, Сьпеюць думкі ў маёй галаве. Я пачуцьці ў санэт набіраю. Праз паэзіі арку – хада. Б'е крыніцы сьвятая вада Незабытнага нашага краю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|