 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цёплы сьпеў віялянчэлі, Струнаў ціхі перазвон... Ласкі-пешчы загучэлі. Вобраз твой – у акварэлі. Перадаў мне патэфон Цёплы сьпеў віялянчэлі. Гукі ў стройнасьці мякчэлі, Віўся з альтам барытон – Ласкі-пешчы загучэлі. Мае вочы заблішчэлі, Як пачуў я дзіўны звон, Цёплы сьпеў віялянчэлі. А ў душы маёй ярчэлі I валошка, і рамон. Ласкі-пешчы загучэлі. Можа ў гэтай вілянэлі Зьвяжа нас з табою кон – Цёплы сьпеў віялянчэлі... Ласкі-пешчы загучэлі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|