 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
I сны, і мары – музы чары – Ствараюць казку дзіўных дзён. I думак цэлы легіён Снуецца ў сонечным абшары; Далёкі сьпеў ужо чуцён. Празрысты сьвеціцца вялён Праз цёплы подых лёгкай пары... Прыемны мне прыносяць плён I сны, і мары. Мне сьніцца дом і пышны клён, I ўжо няма ніводнай хмары. Адно цьвітуць, цьвітуць як лён I сны, і мары.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|