Гэй з-пад рук тых, з-пад дзявочых, ды з-пад церніцаў, восень сыплецца на землю церняцьцю, ў даль шляхамі цягнецца гусінымі, дагарае па садах юргінямі. Разьвіталісь, замахалі птушкі крыльлямі... Туманы разьвесіў вецер вокал мілямі. З-пад кудзеляў, ніткай шэрай аж да раніцы, доўга вечар, доўга ночка ў восень цягнецца. Аб былым таёмным, страшным, аб няведамым, доўга, доўга ня сьціхае казкай дзедавай. Плача вецер неўгамонны дзесь за вокнамі – дзе падзецца чалавеку адзінокаму, што ня мае долі, шчасьця, нават іскрачкі, што ня мае ў цэлым сьвеце сэрца блізкага?..
1942
|
|