 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бы нязжатае калосьсе, бы ўдава, пачала ля вокан восень сумаваць. Гай, што гаманіў калісьці, сумна змоўк; паразносіў вецер лісьце – ясны шоўк. Паразносіў на’т з галінкаў тую медзь, – ўжо ня будзе больш каліна шалясьцець... Замахалі птушкі крыльлямі: «Бывай! Цяжка нам цябе пакінуць, мілы край! Выглядай шляхом паднебным – вернемся, долю лепшую табе мы прынясем!..»
1942
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|