 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьпяваюць думкі часта апаўночы, Калі згадаю любую маю. Я ў лірыцы малюю стан жаночы I вобраз твой пяшчотна падаю: Твой кужаль косаў, незабудкі-вочы Мяне хвалююць. Я ізноў пяю. Душою ўсхваляванаю пяю Табе кантаты ўдзень і апаўночы. Як толькі я заплюшчу ўмомант вочы – Пачую ў сьпеве любую маю. I я ўжо голас песьні падаю На заклік твой ласкавы і жаночы. Я разумею: твой настрой жаночы Пераплятаецца з маім, і я пяю. Ня мёд густы на сподку падаю, А слова, што ўскіпела апаўночы Ды памяць устрывожыла маю I рыфмаю мне кінулася ў вочы. А каб-жа бачыць мне на свае вочы Мой сьветлы прывід, лёгкі стан жаночы! Хай Бацькаўшчыну згадвае маю, Якую гэтак горача пяю. Як зырка сьвецяць зоркі апаўночы! Я ім сваю заяву падаю. Я думкамі заяву падаю: 3 вышыняў, зоркі, мне зірнеце ў вочы I асьвятлеце радасьць апаўночы. Яе, сагрэтую цяплом жаночым, Гарну я ў ціхім смутку і пяю. Зірнеце вы на мілую маю! Ці зразумее хто тугу маю? Я ўсё-ж сабе надзею падаю: А можа не дарма любоў пяю. З мальбою вусны і жывыя вочы... I дзесьці твой далёкі стогн жаночы Я чую ўраньні, ўдзень і апаўночы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|