 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За вокнамі вецер ў густую б’е цемень, згасіў на’т у сэрцы гарачым агні – і толькі галоўкі блядых хрызантэмаў у вазе крыштальнай красуюць адны... Клён, што учора ў саду залаціўся – сяньня ад сьлёзаў асеньніх замок; сарванае ветрам узорнае лісьце ціха ляжыць, як магільны вянок. З восеньню шэрай змагацца дарэмна – згасіць усё, на’т вясьняныя сны; толькі галоўкі блядых хрызантэмаў сумнае сэрца ўцішаюць адны...
1942
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|