 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Штрых на штрых. Уяўленьні. Думка промнем з чала. У маім захапленьні – Меданоска-пчала. Сьпеў. Цыганка-жабрачка. Клямка. Скрыгат ключа. Дзесьці боль і гарачка. Гора – торбай з пляча. Нерэальныя рэчы! 3 мёдам, з перцам бяру. Недарэчнасьці спрэчак Не пярэчаць пяру. Сьмех прасьцягу – зыгзагі Бліскавіцы ўгары. Хто ідзе без развагі Ў маляры-змагары? А ці ведаеш, хлопча, Ты малюеш дарма! Сьмерць абстракцыю топча... Жыў мастак і – няма.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|