Блукаю сёньня па родным краю збалелым ценем. Хачу быць кропляй, што перапаўняе чару цярпеньня. Хачу быць словам, што напраўляе на шлях сапраўдны, сілай, якая перамагае ў баі за праўду. Пад тваім небам, чыстым і сінім, быць канапелькай, быць тваім гордым, вечным ўспамінам, мая зямелька.
1943
|
|