РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Старажытная сага
Градам слоў б’еш у сэрца маё,
на’т вясьняных ня слухаеш казак,
толькі ў маршы ідзеш праз жыцьцё,
знаеш слова адно: абавязак.
 
Быццам панцыр на сэрца ўзлажыў –
не прабіць яго нават вачыма.
Не ад шэптаў каханьня дрыжыш,
а ад яснага слова: Айчына.
 
Места ў вочы – глядзіш на курган,
места рук маіх – меч абдымаеш.
На’т ня бачыш, як гнуткі мой стан,
на’т ня чуеш, як шчыра кахаю...
 
Тваё сэрца рашуча так б’е...
Толькі сіла, нязломная сіла...
Ці ня чуеш, што травень пяе,
што чароўная ноч гаманіла?
 
Цябе, знаю, нішто не сагне,
ты жывеш толькі, моцны, для краю.
Ўсё ж ты казачны сон для мяне,
ўсё ж цябе я бязьмежна кахаю.
 
Шчасьце колісь, як птах, адляціць,
на’т каханьне згарыць, як лучына, –
сонцам толькі ня згасьне ў жыцьці
несьмяротнае слова – Айчына!
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.