 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Абудзіла ноч мяне грымотамі, Дзесьці вецер вые на рагу. Я ляжу, кампрэсамі абмотаны, За фіранку глянуць не магу. Хто па шыбе пальцамі там стукае? Гэта дождж, ці можа буйны град? Не засьнеш ніяк і пад прынукаю, – Падпаўзае цемры чорны гад. Ноч – неўтаймаваная капрызьніца, Бліскавіцы сыпле чарадой. Каля ног маіх стаіць, мне трызьніцца, Дзед з даўжэзнай белай барадой. Гэта-ж дзед-нябожчык усьміхаецца... У сьвятле маланкі раптам зьнік. Прывід зьнік... Заміж яго матляецца Белы пакамечаны ручнік.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|