РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Залатая сонца калясьніца
Ноч крылом пастукала у дзьверы,
вецер сілай тузае прабой,
застанецца ўсё, што на паперы,
ўсё, што ў сэрцы, – забяру з сабой.
 
Заўтра залунае сьнег вішнёвы,
зацьвіце на сонцы бэзаў куст.
Ёсьць такое казачнае слова,
вырванае з рэбраў: Беларусь.
 
Вораг далі не аддасьць затанна,
гордасьць выбілі ў паніжаных рабоў,
паляглі айчынныя тытаны
недзе за пярэплецьцю дратоў.
 
Недасказана, ня зроблена так многа,
не адпомшчана за сьлёзы і за кроў.
Я пакіну вам мае трывогі,
я пакіну вам маю любоў.
 
Няхай сэрцу змучанаму сьніцца
пах вясны, вішнёвы белы дым,
залатая сонца калясьніца,
вольны сьцяг і пераможны гімн.
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.