РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вымыў дожджык вербам косы над ракою,
шумны іх палошча вецер малады,
міла гладзіць сонца ласкавай рукою –
сушыць на галінках мокрыя сьляды.
 
Ля ракі крутое сьцежачка, як зьмейка,
ураджаем вісяць росы на траве,
мые сонца ў хвалях залатыя вейкі,
жаўручок згубіўся ў яснай сіняве.
 
Вось, здаецца б, рукі расьцягнуць над полем,
быццам сёстры – вербы стройныя абняць,
так ісьці дарогай, роднаю да болю,
над крутою рэчкай новы дзень вітаць.
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.