 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няўсьцішна-горача люблю цябе, мой край. Твой голас з далечы лаўлю ў журбе, мой край. Даўней ня ведаў я, што хараством Мяне пачнеш ты вабіць да сябе, мой край. Заклятым злом завязаны залом... I маё сэрца памятку скубе: мой край! Згарэла маладосьць, згарэў мой дом, Але я захаваў жывым цябе, мой край. Паміж чужых ня буду чужаком. Куды я ні зірну – крыніцай б'е мой край. Хай адгукнецца роднае цішком: На сьціплых васількох і на вярбе – мой край. I кожнай цьвет-галінкай і лістком Крушына мне прыгадвае ў жальбе мой край. Яшчэ ў маленстве піў я з малаком Тваёй пяшчоты мёд. Люблю цябе, мой край.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|