РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сутоньне шаўковую нітку прадзе.
Ўспаміны – паэтаў багацьце.
Здаецца, як добры, спрыяючы дух
блукае па нашай хаце.
 
Зімовы, вячэрні, як марыва, час.
Маўчаньне прыходзіць у госьці.
Найлепшая з моваў вось тая якраз,
калі духам пачуеш кагосьці.
 
Голаў, бы яблыню, схіліш далоў,
на руку паложыш сэрца,
і нітка, сугучная нітка бяз слоў
аб долі Айчыны прадзецца.
 
Думы за думамі кружаць ўздагон,
абыякавасьць рвуць спакою.
Застогнеш – і сэрца маё, як звон,
разгамоніцца разам з табою.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.