РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сягоньня сонца ткала дываны:
На шэрых стрэхах залатыя ніці.
Яны былі прыгожыя, як сны,
Якім ў жыцьці ніколі нельга збыцца...
 
А вецер пражу сонечную рваў,
На крылах паразносіў па кусочку,
Нагія гольлі бляскам аснаваў,
Навіў на плот празорныя маточкі.
 
Я ціха выйшла пражу пазьбіраць,
Зьвіла ў клубкі яе зь зямлі адталай
I захацела зноў палотны ткаць,
Якіх ў жыцьці яшчэ я недаткала...
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.