 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Туга ўсплывае па вясьне I маё сэрца голкай коле. Я цьвет Палесься бачу ў сьне, Сьпяваю вёску, лес і поле. Даўней цікаўным хлапчуком Я забіраўся ў гушчу хвояў. Там размаўляў з баравіком, Над мухаморам жарты строіў. – Шчасьлівы грыб, – казаў яму, – Ня квапяцца сьлімак і заяц. I я таксама не вазьму Чырвоны зманлівы акраец. Малога цешылі грыбы – Грузды, лісічкі, сыравежкі... Ня знаў я горкае журбы, Праз поле ў лес гукалі сьцежкі. А сёньня... Тыя сьцежкі ў сьне. Далёкі водгук чую дзесьці. Туга па згінутай вясьне Мне пачынае сэрца гнесьці.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|