Іншы бохан ляжыць пад абрусам, на сьцяне цікавейшы абраз, толькі роднае мовы на вуснах не крануў ўсё мяняючы час. Час усё непатрэбнае крышыць, дарагога ж нішто не кране. Сьвеціць золата на папялішчах, бо яно не згарае ў агне. Яна сьвеціцца мудрасьцю, ласкаю, партызанскай адвагай пяе і з крыніцы свае праславянскае непадробным променем б’е. Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі, што пранесла праз жудасны век, і сівая, і разам сучасная, як харошы, жывы чалавек. Новы час непатрэбнае крышыць. Наша ж мова, як вечнасьці ніць, з праславянскіх крыніц і узвышшаў красаваць будзе з намі і жыць.
1965
|
|