 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе няма. I раптам ты са мной. Вясёлы сьмех і голас з цёплай ноткай. I я з табой у сфэры незямной Ужо ляту ў хмялёвасьці салодкай. Цудоўны сон. А досьвіткам я ўстаў, I цэлы дзень душа ў трывозе млее. I памяць зноў згадала ціхі стаў, Дзе расьцьвілі ласкавыя лілеі. Цьвітуць, цьвітуць гарлачыкі ў вадзе, I качкі там нырцуюць ля чароту. Няўжо мой лёс самоту прывядзе? Няўжо няма дадому павароту? Я не магу да любае прыйсьці. Няма цябе, як радасьці вясновай. Пачну сьпяваць, каб сонечна ў жыцьці Было табе і мне пад песьняй новай. Найлепшы час абое мы прысьнiм, I шчасьце ў нас – на добрых аргумэнтах. З табой цяпер мы блізкія зусім, Хоць і жывем на розных кантынэнтах.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|