 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Марыля! сяброўка Марыля! Ты мара мая ці мана? Мяне твае вочы зьмірылі: Марыля з табою адна. Марыля, у марыве мара! На сьвеце шукаць – не знайсьці. Няўжо лятуценьня гітара Даймае мяне да касьці? Марыля мая дарагая, Зрысую пяром твой абраз. Я ведаю: прыйдзе другая, Цябе прыгадаю ці раз, Як ты на вясновым спатканьні, Дзе ў дрэвах расчуліўся шпак, Мне некалі ў шчырым прызнаньні Шаптала: – Мой любы... мастак... Марыля заўсёды з табою, I мара твая – не мана. Спахмурыцца ціха журбою, Пасьля засьмяецца яна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|